Мужчына парэзаў сабе горла на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску
Невядомы мужчына прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу ў цэнтры Мінска з нажом і ўскрыў сабе горла на вачах у міліцэйскага патруля. Гэта адбылося 7 ліпеня.
АМАПаўцы кінуліся да гэтага чалавека. Той пачаў уцякаць, але бегаў ад іх нядоўга.
У выніку яго скруцілі і перадалі ў хуткую.
Што падштурхнула мужчыну да такога радыкальнага ўчынку, пакуль невядома.
Каб пацвердзіць факт здарэння, "Наша Ніва" звярнулася да прэс-сакратара мінскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага:
"Сапраўды, чалавек у неадэкватным стане пашкодзіў сабе вострым прадметам шыю. Але не крытычна, яго завезлі ў шпіталь. Што з ім цяпер, я не ведаю", — адказаў Ластоўскі.