МУС: пратэстоўцы "цынічна выкарысталі... факт смерці Рамана Бандарэнкі"

Прэс-служба МУС Беларусі дала справаздачу пра свае дзеянні ў нядзелю, 15 лістапада, калі па краіне прайшлі акцыі памяці загінулага Рамана Бандарэнкі. Па звестках праваабаронцаў, былі затрыманыя больш за 1,2 тысячы чалавек. Міліцыя не дае лічбу ўсіх затрыманых, піша толькі пра "больш за 700", якіх пакінулі за кратамі да суда. "Па фактах актыўнага супраціўлення супрацоўнікам органаў унутарных спраў, блакавання руху праводзяцца праверкі ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства", — пагроза пратэстоўцам крымінальнымі справамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.