МУС палюе на сваякоў і знаёмых беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне
Беларускі добраахвотнік ва Украіне / t.me/belwarriors/
МУС Беларусі паведамляе, што палюе на сваякоў і знаёмых беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. "Зачыстка" называецца "сістэмнай адпрацоўкай сувязяў беларускіх экстрэмістаў, тэрарыстаў і наймітаў". Сцвярджаецца, што полк Каліноўскага і іншыя фармаванні "выношваюць планы дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі" і плануюць выкарыстаць "наймітаў і асоб, якія прайшлі навучанне ў лагерах падрыхтоўкі на Захадзе".
Сілавікоў вельмі турбуе, што добраахвотнікі маюць у РБ сваякоў і знаёмых. Ім бачацца "схаваныя ячэйкі". Праходзяць ператрусы, затрыманні.
У ГУБАЗіКу кажуць, што ім нібыта ўдалося даведацца прозвішчы каля 200 байцоў палка Каліноўскага. Раней прадстаўнікі рэжыму заяўлялі пра значна меншую колькасць удзельнікаў падраздзялення.