МУС налічыла каля 1000 пратэстоўцаў за 2 верасня

МУС налічыла каля 1000 пратэстоўцаў за 2 верасня

На акцыях 2 верасня па ўсёй Беларусі міліцыя налічыла каля тысячы ўдзельнікаў, перадае прэс-служба МУС.

"Несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы адзначаныя ў чатырох рэгіёнах рэспублікі на тэрыторыі 8 населеных пунктаў", — гаворыцца ў паведамленні.

Міліцыянты затрымалі 24 чалавек, у тым ліку трох студэнтаў. Паведамляецца, што да суда ў месцы ўтрымання затрыманых трапілі 16 чалавек. 

Як вядома, два з іх — былыя тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. На відэа, якое апублікавала жонка Кахно, бачна, што яго затрымлівалі на стаянцы, калі ён выйшаў з уласнай машыны. Затрыманне праводзілі некалькі ўзброеных сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.