МТС зрабіў бясплатнымі званкі з роўмінгу на гарачыя лініі беларускіх пасольстваў

mts.by
mts.by

Міністэрства замежных спраў Беларусі і кампанія МТС цяпер разам дапамагаюць беларусам за мяжой вырашыць свае праблемы. Аператар даў абанентам, якія знаходзяцца ў роўмінгу, магчымасць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой. Бясплатна можна патэлефанаваць і на экстраны нумар МЗС у Беларусі: +375 (17) 327-29-22.

МТС разаслаў SMS з інфармацыяй аб даступных бясплатных званках абанентам, якія цяпер знаходзіцца за мяжой. Званкі на гарачыя лініі будуць бясплатнымі на любым тарыфе і для ўсіх абанентаў — як фізічных, так і карпаратыўных.

Вось спіс — у ім 120 нумароў для экстранай сувязі ў роўмінгу.

Напярэдадні МЗС РБ ацаніла колькасць беларусаў, якія затрымаліся за мяжой праз каранавірус і  якім для вяртанні дадому хутчэй за ўсё спатрэбіцца дапамога, у 1200 чалавек. Яшчэ каля 1100 грамадзян Беларусі цяпер знаходзяцца ў замежных паездках, арганізаваных беларускімі тураператарамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.