Мінздароўя бачыць пагрозу завозу халеры ды іншых захворванняў разам з мігрантамі

Прышчэпка, ілюстрацыйнае фота

Прышчэпка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Разам з мігрантамі з Пакістана, якіх плануе запрасіць рэжым Лукашэнкі, у Беларусь могуць трапіць разнастайня экзатычныя захворванні. Пра гэта гаворыцца ва ўнутраных дакументах Мінздароўся, якія трапілі ў распараджэнне арганізацыі BELPOL.

Пра высокія эпідэміялагічныя рызыкі гаворыцца ў аналітычнай запісцы, якую намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар С. Нячай накіраваў у адміністрацыю Лукашэнкі.

Згодна з яго заключэннем існуе верагоднасць завозу на тэрыторыю Беларусі наступных захворванняў:
поліяміэліт;
брушны тыф;
адзёр;
халера;
малярыя;
ліхаманка Дэнге;
ліхаманка Крым-Конга;
ліхаманка Чыкунгунья.

Як прэвентыўныя меры Мінздароўя прапануе абавязковае лабараторнае абследаванне і вакцынацыю мігрантаў за кошт дзяржбюджэту. Гэтая мера прадугледжаная ўказам Лукашэнкі ад 21 траўня 2025 года №202 "Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі".

Падлічана, што медыцынскае абследаванне і вакцынацыя аднаго працоўнага мігранта будзе каштаваць бюджэту 460 рублёў. Для заяўленай колькасці мігрантаў 150 тысяч чалавек выдаткі складуць 69 мільёнаў рублёў, ці каля 23 мільёнам долараў.

Яшчэ 300 тысяч рублёў (каля 100 тысяч долараў) давядзецца выдаткаваць на куплю вакцыны супраць адру ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.