"Містычнае" здарэнне ў Брэсце: аўтамабіль заехаў у Зімовы сад (фота)

Разбітыя шыбы аранжарэі давялося заставіць часовымі пластмасавымі шчытамі. Супрацоўніца Зімовага сада ўніверсітэта імя Пушкіна распавяла, што шкоду нанёс кіроўца, які хацеў прыпаркаваць свой аўтамабіль КІА. Аднак пры заездзе легкавік раптоўна набраў хуткасць. Мужчына патлумачыў, што не спрацавала аўтаматычная каробка перадач.



ДАІ вядзе разбіральніцтва. Дарэчы, мужчына па прафесіі архітэктар, сам мае дачыненне да пабудовы Зімовага сада. Таму акрэсліў здарэнне як містычнае.