"Міс Беларусь — 2008" Хіжынкова знайшлася на Акрэсціна

"Міс Беларусь — 2008" Хіжынкова знайшлася на Акрэсціна

"Міс Беларусь — 2008" Вольга Хіжынкова "знайшлася" ў ізалятары на завулку Акрэсціна. Пра гэта Еўрарадыё распавялі сябры Вольгі. Нібыта, сёння яе мусяць судзіць.

Хіжынкову затрымалі ў Мінску на Маршы народаўладдзя 8 лістапада. У гэты дзень міліцыянты толькі ў сталіцы затрымалі больш за 1000 чалавек. 

Вольга Хіжынкова адкрыта падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі і неаднаразова выказвалася за дэмакратычныя змены ў дзяржаве. У выніку яе вымусілі сысці з Нацыянальнай школы прыгажосці. Хіжынкова паведаміла, што прычыны звальнення — палітычныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.