Мінскія службы таксі падымуць мінімальны тарыф на 10%
Дзесяць службаў заключылі пагадненне, якім вызначаецца мінімальны тарыф перавозкі пасажыраў.
На сёння ён складае 4000 рублёў за кіламетр. Такія расцэнкі ў службы "Алмаз" (7788), а таксама "Таксі 252". А з 25 студзеня мінімальны тарыф складзе 4400 рублёў, з 25 лютага — 4900 рублёў. Пра памер падаражання 25 сакавіка службы таксі вырашылі дамовіцца пазней.
Да пагаднення далучыліся асноўныя службы таксі, сярод іх 107, 135, 181, 7788 і іншыя. Падаражанне закране не ўсе таксі. Напрыклад, службы 107 і 135 на дадзены момант ужо выкарыстоўваюць тарыф 4900 рублёў за кіламетр. Для іх кліентаў сітуацыя ў бліжэйшыя два месяц не зменіцца, інфармуе "Наша ніва".
Фота — bymedia.net