Мінскі дынамавец закінуў адну з самых кур'ёзных шайбаў у чэмпіянаце КХЛ

"Мне не пашанцавала, закінуў у сваю браму", — кажа хакеіст / t.me/hcdinamoby/
Мінскі дынамавец закінуў адну з самых кур'ёзных шайбаў у чэмпіянаце КХЛ. Канадзец Роб Хэмілтан стаў аўтарам аўтагола ў хатнім матчы з "Сочы". У першым перыядзе хакеіст хацеў даць пас, але нешта пайшло не так. "Мне не пашанцавала, закінуў у сваю браму", — кажа Хэмілтан. Аўтагол у яго ўпершыню ў кар'еры.
Першы перыяд "Дынама" прайграла аўтсайдэру з лікам 0:3, але ў выніку матч удалося выйграць — 5:3. Роб Хэмілтан закінуў шайбу і ў чужую браму.
"Бываюць такія галы, — каментуе матч галоўны трэнер дынамаўцаў Дзмітрый Квартальнаў. — ...Галоўнае, што потым Хэмілтан закінуў добрую шайбу, упэўнена гуляў. Малайчына! Значыць, кантралюе свае эмоцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.