Мінскі АМАП затрымаў двух выкрадальнікаў кашалькоў
Хлопцаў злавілі на гарачым, калі яны ўцякалі з гандлёвага цэнтра.
У Цэнтральным раёне Мінска ўначы 9 жніўня мінскім амапаўцы затрымалі двух падазроных хлопцаў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС, тыя прыцягнулі ўвагу міліцыі сваімі паводзінамі: з пакетамі ў руках, азіраючыся, яны беглі ад гандлёвага цэнтра.
Міліцыянты вырашылі даведацца, ці не патрэбная дапамога гэтым хлопцам. Але высветлілася, што маладыя людзі хваляваліся, бо мелі пры сабе два чужыя кашалькі.
Адзін з іх яны скралі 8 жніўня ў 36-гадовага адпачывальніка на пляжы вадасховішча. 18- і 15-гадовы зламыснікі выкралі ў яго барсетку, якую потым выкінулі, пакінуўшы сабе толькі гаманец. Хлопцы сказалі, што знялі з банкаўскіх картак 800 тысяч рублёў. Дапамагло ім тое, што пін-коды ўладальнік запісаў на самі карткі.
Высветлілася, што маладыя людзі ўжо мелі судзімасці за крадзяжы.
Фота: womanico.com