Мінская міліцыя завяла сабе Інстаграм з “чалавечнымі” фота
Мінская гарадская міліцыя завяла сабе акаунт у Інстаграм, які хутка набывае папулярнасць. За тры тыдні свайго існавання ён сабраў 300 падпісчыкаў. Тут апублікаваныя розныя фота з выявамі міліцыянтаў з дзецьмі, кветкамі і коцікамі.
Суворыя вартаўнікі правапарадку стрымана ўсміхаюцца з кожнага здымку, некаторыя з якіх выглядаюць як пастановачныя. Ёсць таксама здымкі з фотаробатамі абвешчаных у пошук злачынцаў і справаздачы з афіцыйных імпрэзаў.
Пакуль у гэтым Інстаграме толькі 34 фота.
Нагадаем, у канцы студзеня Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на калегіі МУС, заявіў, што міліцыянты павінны быць “чалавечнымі”.





