Мінская міліцыя шукае выкрадальнікаў куртак (відэа)

На працягу некалькіх дзён два хлопцы абкрадалі краму спартовай вопраткі, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі. Для сваёй дзейнасці яны распрацавалі адмысловую схему.

Адзін хлопец пад выглядам зацікаўленага пакупніка рознымі спосабамі адцягваў на сябе ўвагу прадаўца. У гэты час другі ішоў у прымерачную кабінку з двума курткамі. Там ён адну хаваў у заплечнік, а другую потым вяртаў на вешалку. За некалькі дзён маладыя людзі скралі са спартыўнай крамы пяць куртак агульным коштам больш за 9 млн рублёў.

Дзейнасць маладых людзей зафіксавалі камеры відэаназірання ў краме.

Міліцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра паказаных на фота і відэа маладых людзях, звярнуцца ў Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 8-029-111-76-59, 8-017-288-79-13, 8-017-288-02-02 (дзяжурная частка).

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.