Мінская міліцыя шукае роварнага злодзея (відэа)
З надыходам цяпла зазвычай актывізуюцца злодзеі, якія крадуць ровары.
Як паведамляе сайт мінскай міліцыі, малады чалавек зайшоў у пад'езд дома №3 па вуліцы Змітрака Бядулі і скраў дарагі ровар. Хаця ровар быў прышпілены да лесвічных парэнчаў, зламыснік "перакусіў" замак адмысловым інструментам.
Агулам за пяць месяцаў гэтага года ў Партызанскім раёне сталіцы скралі 28 ровараў. Агульная сума шкоды склала каля 110 мільёнаў рублёў. У аператыўнікаў ёсць падставы меркаваць, што шэраг злачынстваў мог быць здзейснены адным і тым жа чалавекам.
Усіх, хто мае інфармацыю пра чалавека на відэазапісе, міліцыя просіць звяртацца па тэлефонах: 230-34-34 (дзяжурная частка) і 8 (044) 715-97-95.