Мінская міліцыя пасля аблавы на Зыбіцкай паслала затрыманых прыбіраць парк
Затрыманыя мінчукі прыбіраюць парк / кадр з відэа мінскай міліцыі
Мінская міліцыя правяла аблаву на тусовачнай вуліцы Зыбіцкай. Затрыманых "дэбашыраў" адправілі з граблямі прыбіраць парк, паведамляе прэс-служба МУС.
Пры гэтым у міліцыі кажуць, што затрыманыя вызваліся дабравольцамі.
У парк Перамогі на дапамогу "Зеленбуду" адправілі маладых людзей, затрыманых за дробнае хуліганства, кражы і распіццё алкаголю. Папрацаваць у парку ім прапанавалі замест штрафаў. А потым, кажуць у міліцыі, усе разам пілі гарбату.