Мінская міліцыя назвала самыя папулярныя ў кішэннікаў станцыі метро

Па словах міліцыянтаў, якія перадае БЕЛТА, менавіта крадзяжы займаюць першае месца сярод злачынстваў у метро. Часцей за ўсё злодзеі, як правіла кішэннікі, "працуюць" на станцыях "Каменная Горка", "Інстытут культуры", "Плошча Леніна", "Пятроўшчына", "Пушкінская".



Найбольшую актыўнасць злодзеі выяўляюць у прамежку з 14-й да 22-й гадзіны. Большасць пацярпелых ад дзеянняў кішэннікаў — жанчыны. Найбольш папулярныя крадзяжы мабільных тэлефонаў і кашалькоў.



Фота — minsk-metro.net