Мінскай касірцы пагражаюць пісталетам. І што яна робіць? (Відэа)
У мінскім універсаме "Цэнтральны" пакупнік папрасіў касірку парэзаць толькі што набыты лімон. Тая адмовілася — маўляў, няма часу, ля стойкі шмат пакупнікоў. Тады 31-гадовы мужчына дастаў з кішэні пісталет і накіраваў у бок прадавачкі. І што яна зрабіла ў адказ?
Увесь гэты эпізод адбыўся проста пад камерай відэаназірання:
Так, зрок вас не падманвае: пабачыўшы зброю, беларуская дзяўчына са сталёвымі нервамі проста махнула ў бок дзёрзкага пакупніка рукой. Яму не засталося нічога, як схаваць пісталет.
Касірка паведаміла пра здарэнне супрацоўнікам аховы крамы. Неўзабаве аматара лімонаў затрымала міліцыя. Пісталет апынуўся пнеўматычным.
Мужчыне прад'яўленае абвінавачванне ў хуліганстве, здзейсненым з пагрозай прымянення зброі. Да яго ўжытая мера ўтрымання ў выглядзе хатняга арышту.