Мінскае метро закупляе яшчэ чатыры цягнікі з Расіі

Метро, ілюстрацыйнае фота / Мінскі метрапалітэн
Мінскі метрапалітэн закупляе вагоны з Расіі. У лютым падпісаны кантракт на пастаўку новых вагонаў. Пра гэта інфармагенцтву "Мінск-навіны" расказаў дырэктар метрапалітэна Аляксей Шылаў.
"Напрыканцы мінулага года прыбыло сем саставаў вытворчасці горада Мыцішчы, а ў лютым падпісаны кантракт на пастаўку да канца года яшчэ 20 вагонаў. Гэта будуць чатыры пяцівагонныя саставы", — заявіў Шылаў.
Раней цягнікі ў мінскае метро вырабляў завод "Штадлер". Але пасля ўвядзення санкцый вытворчасці "Штадлера" былі максімальна вынесеныя з Беларусі ў заходнія краіны. Ад ранейшых дзвюх тысяч работнікаў на прадпрыемстве засталося каля 200 чалавек, якія займаюцца механазборачнымі работамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.