Мінскае метро ў гэтыя выходныя працуе да трэцяй ночы

Як інфармуе агенцтва “Мінск-Навіны”, на перыяд спартовага свята на лініях метрапалітэну значна павялічылася колькасць цягнікоў, а інтэрвалы руху паміж імі сталі меншымі. Калі паводле зімовага графіка ў працоўны дзень раней прапускалі 1384 саставы, то на перыяд чэмпіянату іх колькасць узрасла амаль на 100.


У выходныя колькасць цягнікоў таксама ўзрасла — з 893 да 1208.