Мінскае метро перайшло на зімовы рэжым працы

Мінскае метро перайшло на зімовы рэжым працы

Мінскі метрапалітэн 27 жніўня перайшоў на зімовы рэжым працы, паведамляе яго прэс-служба.

Станцыі адчыненыя для прыёму пасажыраў з 5.30 да 0.40. Увахлд на станцыю "Купалаўскую" з боку вуліцы Маркса адчынены з 7.00 да 21.00.

У ранішнія і вечаровыя "часы пік" (7.00-9.00 і 17.00-19.00) на першай і другой лініях метро інтэрвал руху цягнікоў складзе 2 хвіліны. Па пятніцах вечаровы "час пік" на абедзвюх лініях пачынаецца з 16.00 і заканчваецца ў 18.30. 

У "няпікавы" час інтэрвалы змяняюцца з дзвюх да 15 хвілін.