Мінскае метро будзе працаваць па працоўным графіку з 16 гадзінаў
З раніцы ў пятніцу цягнікі курсіравалі па графіку выхаднога дня — станцыі былі перапоўненыя, вагоны штурмавалі, нямала людзей спазніліся на працу.
На шчасце, ніякіх надзвычайных здарэнняў сёння зафіксавана не было.
"З мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання ў перыяд навагодніх вакацый 3 студзеня 2014 года інтэрвал руху цягнікоў на 1 і 2 лініях метрапалітэна ў 2 змену (з 16.00) будзе зніжаны да 2,5 хвіліны. 4 студзеня 2014 года праца метрапалітэна будзе арганізаваная па графіку будняга дня", — цытуе паведамленне ўстановы "Сталічны транспарт і сувязь" агенцтва "Интерфакс-Запад".
Па графіку працоўнага дня будуць працаваць і шэраг маршрутаў сталічнага наземнага транспарту.
Мінскае метро раніцай 3 студзеня. Фота — tut.by