Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Адміралу” па булітах (відэа)

Саступаючы ў ліку 0:2, “зубры” здолелі перавесці матч у авертайм, але ў серыі пасляматчавых булітаў мацнейшымі былі гаспадары (2:0, 0:1, 0:1, 0:0, 1:0).



“Дынама” гуляла ў складзе: Хаўген; Нагачоў — Крайчак, Калюжны (к) — Стась — Іргл; Шінкевіч — Лінтнер, Плат — Суровы — Мацярухін; Казнадзей — І.Усенка, Кірушчанкаў— Кітараў — Яфіменка; Лапачук — Пратасеня — Захараў; Дадонаў, Шэлег.