Мінскае “Дынама” запрасіла на працу выхаванца “Барселоны”
25-гадовы іспанскі хаўбэк Карлес Като падпісаў кантракт са сталічным клубам да канца сезона з магчымасцю яго працягнення.
Апошнія некалькі гадоў Като выступаў у Грузіі да тбіліскае “Дынама”. Да гэтага ў кар’еры выхаванца “Барселоны” былі бельгійскі “Мукрон”, іспанскія “Севілья” і “Бенідорм”, а таксама кіпрскі “Анартосіс”. Іспанец таксама адзначыўся ў нацыянальных юнацкіх і юніёрскіх зборных.
Карлес Като будзе трэцім іспанскім футбалістам у чэмпіянаце Беларусі. Днямі жодзінскае “Тарпела-БелАЗ” падпісала кантракты з паўабаронцам Хасэ Луісам Міньяна і нападаючым Даніэлем Альчына.
Тым часам мінскае “Дынама” ў сувязі з заканчэннем арэнднай дамовы пакідае расіянін Дзмітрый Сычоў. Яго наступным клубам стане ніжагародская “Волга”, інфармуюць naviny.by