Мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло па булітах "Амур" — 3:2 (відэа)

Лік па перыядах — 1:0, 0:0, 1:2, 0:0, 1:0.


Дынамаўцы выйгравалі большую частку матча, спачатку 1:0 (на 18-й хвіліне шайбу закінуў Іргл), а пасля — 2:0 (на 45-й хвіліне вызначыўся Лінтнер). Аднак у канцы трэцяга перыяду гаспадары пляцоўкі закінулі дзве шайбы і зраўнялі лік. На апошніх секундах "Амур" ледзьве не закідвае трэцюю шайбу — яна патрапіла ў перакладзіну і штангу, але ў браму не заляцела. Быў прызначаны авертайм, а пасля і буліты. Рашаючую шайбу закінуў Плат.



У мінчукоў стала 35 ачкоў пасля 34 матчаў, каманда займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі і 26-е — у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.



Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 8 снежня ва Уладзівастоку з "Адміралам" (пачатак а 9-й гадзіне паводле беларускага часу).



Фота — hcdinamo.by