Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы з "Зальцбургам"

Мінскае "Дынама" сёння згуляе ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы з "Зальцбургам". Матч пройдзе ў Брэсце, пачатак а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Паядынак у адказ праз тыдзень адбудзецца ў Аўстрыі. Пераможца па выніках двух гульняў атрымае права выступіць у групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Галоўны трэнер "Дынама" Вук Рашавіч заявіў, што спадзяецца ў хатнім матчы стварыць "падушку бяспекі". Таму яго каманда будзе гуляць толькі на перамогу. А галоўны трэнер "Зальцбурга" Петэр Цайдлер на перадматчавай прэс-канферэнцыі выказаў спадзяванне, што ў Брэсце яго каманда заб'е некалькі мячоў.

Фота: Fotolia