Мінскае "Дынама" сёння стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы
У чацвер, 17 верасня, мінскае "Дынама" стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы. У Пльзені дынамаўцы згуляюць з чэшскай "Вікторыяй". Пачатак а 20-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".
Напярэдадні матча на прэс-канферэнцыі галоўны трэнер мінчукоў Вук Рашавіч паведаміў, што Мунір сёння не згуляе з-за траўмы, а Булыгу, Удоджы і Едзігарана трэнерскі штаб вырашыў не браць на матч у Чэхію. Ён адзначыў, што чакае складаны паядынак, але "Дынама" гатовае даказаць, што патрапіла ў Лігу Еўропы невыпадкова.
Фота: dinamo-minsk.by