Мінскае "Дынама" прымае "Слуцк", БАТЭ — "Віцебск"

18 чэрвеня пройдуць тры апошнія матчы 10-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскае "Дынама" будзе прымаць на стадыёне "Трактар" "Слуцк", пачатак а 19-й гадзіне. У дзень нараджэння свайго клуба дынамаўцы зрабілі ўваход на гульню бясплатным. БАТЭ на "Барысаў-Арэне" сустрэнецца з "Віцебскам", пачатак а 20-й гадзіне. Салігорскі "Шахцёр" згуляе з мікашэвіцкім "Гранітам", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя гэтага матча запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Нагадаем, тур стартаваў у сераду, калі адбыліся чатыры матчы. Іх вынікі наступныя: "Нёман" — "Нафтан" — 3:1, "Белшына" — "Славія" — 2:0, "Тарпеда-БелАЗ" — "Мінск" — 2:0, "Гомель" — "Дынама" (Брэст) — 2:0.

У чэмпіянаце ўпэўнена лідыруе БАТЭ — 23 ачкі, "Белшына" з 18 ачкамі займае другое месца, на трэцім-чацвёртым — "Шахцёр" і "Нафтан", у якіх па 16 ачкоў. У мінскага "Дынама" 15, у "Граніта" 14 ачкоў.


Фота: dinamo-minsk.by