Мінскае “Дынама” прайграла ў Лізе Еўропы “Вільярэалу” — 0:4

Мінскае “Дынама” прайграла ў Лізе Еўропы “Вільярэалу” — 0:4

Мінскае футбольнае “Дынама” 22 кастрычніка згуляла на выездзе з іспанскім “Вільярэалам” і пацярпела разгромную паразу — 0:4. Цягам усёй гульні беларусы выглядалі нашмат слабейшымі за сваіх сапернікаў і не маглі ім супрацьстаяць. У выніку “Вільярэал” без асаблівага напружання чатыры разы за матч паразіў браму гасцей.

“Дынама” выходзіла на поле ў наступным складзе: Гутар — Вітус, Паліцевіч (к), Бангура, Бегуноў, Прамудраў, Карыцька (Адамавіч, 46), Удоджы (Варанкоў, 74), Корзун, Расадкін, Бечырай (Мунір, 66).

Гэта ўжо трэцяя гульня ў групавым этапе Лігі Еўропы, дзе мінскае “Дынама” не забівае ніводнага гола. Так, у першым туры беларусы саступілі чэшскай “Вікторыі” 0:2, а ў другім туры прайгралі аўстрыйскаму “Рапіду” — 0:1.

Пасля трох гульняў “Дынама” займае апошняе, 4-е месца ў групе “Е”. На першым месцы “Рапід” (9 ачкоў), на другім — “Вільярэал” (6), на трэцім “Вікторыя” (3).

5 лістапада мінчане прымуць “Вільярэал” на “Барысаў-Арэне”.

Фота: ФК "Дынама-Мінск"