Мінскае “Дынама” прайграла “Рапіду” з Аўстрыі
Мінскае “Дынама” 1 кастрычніка правяло матч 2-га раунда групавога этапу Лігі Еўропы. Беларусы прымалі на “Барысаў-Арэне” венскі “Рапід”. Цягам усёй гульні дынамаўцы выкарыстоўвалі тактыку глухой абароны і гэтым стваралі праблему гасцям. Першы тайм скончыўся з нулявым лікам, але ў другой палове матчу “Рапід” усё ж паразіў браму гаспадароў і адкрыў лік на 54-й хвіліне. Зрэшты, да канца сустрэчы лік ужо не змяняўся — 0:1.
Для мінскага “Дынама” гэта другая параза запар у Лізе Еўропы — 17 верасня клуб саступіў на выездзе чэшскай “Вікторыі”. Наступны еўракубкавы матч дынамаўцы правядуць на выездзе з “Вільярэалам”. Матч пройдзе 22 кастрычніка.
Фота: dinamo-minsk.by