Мінскае "Дынама" прайграла пасля 7 перамог у футбольным чэмпіянаце краіны

23 жніўня прайшлі чатыры матчы 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі.

Мінскае "Дынама" ў гасцях саступіла жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 0:1. Сталічны клуб упершыню прайграў пасля сямі перамог запар. У выніку яго адставанне ад БАТЭ, які займае лідарскую пазіцыю, павялічылася да шасці ачкоў.

Клуб "Віцебск" у нядзелю святкаваў перамогу над брэсцкім "Дынама" — 2:0, "Нафтан" саступіў з такім жа лікам "Белшыне" — 0:2. А салігорскі "Шахцёр" адзначыў разгромную перамогу над "Гомелем" — 4:1.

У панядзелак пройдзе сустрэча "Граніт" — "Слуцк".

Становішча камандаў: БАТЭ — 42 ачкі (17 гульняў; розніца мячоў 29/06), "Дынама" Мн — 36 (17; 24/08), "Мінск" — 32 (17; 22-13), "Шахцёр" — 30 (17; 30-13), "Белшына" — 29 (17; 26-13), "Граніт" — 25 (16; 18-22), "Тарпеда-БелАЗ" — 24 (17; 17-20), "Дынама" Бр — 20 (17; 16-24), "Нафтан" — 19 (17; 16-20), "Нёман" — 17 (17; 12-26), "Славія" — 16 (17; 23-30), "Гомель" — 15 (17; 13-23), "Віцебск" — 12 (17; 14-34), "Слуцк" — 10 (16; 10-19).

Фота: dinamo-minsk.by