Мінскае "Дынама" прайграла найгоршай камандзе КХЛ (відэа)

Аўтсайдар Заходняй канферэнцыі саступіў аўтсайдару Усходняй канферэнцыі — 2:3 (0:2, 1:1, 0:1). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Іргла і Кітарава. Адзначым, што трэцюю шайбу гаспадары пляцоўкі закінулі, калі гулялі ў меншасці.



Пасля чарговага паражэння ў дынамаўцаў засталося 33 ачкі, з "Югрой" яны дзеляць 25-26 месцы ў КХЛ. Ніжэй толькі "Амур" з 32 ачкамі і навакузнецкі "Металург", у якога стала 26 ачкоў.



Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 6 снежня ў Хабараўску з "Амурам".



На здымку — выконваючы абавязкі галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Любамір Покавіч. Фота — hcdinamo.by