Мінскае "Дынама" прайграла магнітагорскаму "Металургу" (відэа)

Дынамаўцы саступілі без шанцаў — 0:3 (0:1, 0:1, 0:1). Адзначым, што ў другім перыядзе мінчукі атрымалі магчымасць аж 7 хвілін (!) гуляць у большасці, але не змаглі закінуць шайбу ды неўзабаве прапусцілі яе ў сваю браму.



А ў канцы матча брамнік "Дынама" Хаўген атрымаў 10-хвілінны дысцыплінарны штраф за неспартовыя паводзіны і знявагу суддзяў.



Пасля 24 матчаў у мінскага "Дынама" 24 ачкі і яно па-ранейшаму знаходзіцца сярод аўтсайдэраў КХЛ. 15 лістапада дынамаўцы гуляюць у Чалябінску з "Трактарам".
 

Фота — hcdinamo.by