Мінскае "Дынама" прайграла "Данбасу" ў матчы чэмпіянату КХЛ (відэа)

15 снежня ў Данецку беларускі клуб з лікам 1:3 (1:0, 0:2, 0:1) прайграў "Данбасу". Адзіную шайбу ў браму гаспадароў закінуў Аляксей Калюжны на 20-й хвіліне.



Пасля 38 матчаў "Дынама" з 36 ачкамі займае апошняе, 7-е, месца ў дывізіёне Баброва, апошняе, 14-е, — у Заходняй канферэнцыі і перадапошняе, 27-е, — у агульнай табліцы (9 перамог у асноўны час, 2 перамогі па булітах, 3 паразы па булітах, 2 паразы ў авертайме, 22 паразы ў асноўны час, розніца шайбаў 73-114).



Наступныя два матчы "Дынама" правядзе дома: 27 снежня — з казанскім "Ак Барсам", 29-га — з ніжагародскім "Тарпеда".



Фота — hcdinamo.by