Мінскае “Дынама” прайграла ЦСКА ў трэцім матчы ⅛ фіналу Кубка Гагарына
Лік у серыі — 2:1 на карысць “Дынама” / khl.ru
30 сакавіка ў Маскве хакейнае “Дынама-Мінск” згуляла супраць ЦСКА трэці матч ⅛ фіналу Кубка Гагарына і прайграла з лікам 1:4.
Лік у серыі стаў 2:1 на карысць беларускага клуба. Чацвёрты матч серыі пройдзе 1 красавіка ў Маскве. Потым каманды зноў прыляцяць у Мінск.