Мінскае "Дынама" пакідае Лігу чэмпіёнаў

Дзеючы чэмпіён Беларусі па суме дзвюх гульняў саступіў "Лудагорцу" / "Динамо-Минск"
16 ліпеня ў Венгрыі мінскае "Дынама" правяло матч у адказ першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць балгарскага "Лудагорца". Сустрэча завяршылася з лікам 2:2. Па суме дзвюх гульняў далей праходзіць балгарскі клуб, які перамог мінчан у першай сустрэчы з лікам 1:0.
Першы тайм матчу ў адказ не склаўся для "Дынама": толькі адзін удар у створ варот, перавага ў валоданні мячом была на баку балгараў. У канцы тайма яны ўвасобілі перавагу ў гол — 1:0, па суме двух матчаў — 2:0.
Пасля перапынку трэнер "Дынама" падабраў правільныя словы, і каманда з першых хвілін другога тайма захапіла ініцыятыву, двойчы паразіла вароты "Лудагорца" — 2:1 у матчы, 2:2 у агульным заліку. Гульня перайшла ў дадатковы час.
У экстра-тайме балгары змаглі скарыстацца памылкай брамніка мінчан, які няўдала адбіў мяч проста на нагу суперніку. У выніку — 3:2 на карысць "Лудагорца" па суме дзвюх сустрэч.
Цяпер "Дынама-Мінск" працягне еўракубкавы сезон у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый, дзе згуляе з чэмпіёнам Албаніі — клубам "Эгнатыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.