"Дынама" прайграла ў Лізе чэмпіёнаў "Лудагорцу", які нядаўна выйшаў з адпачынку

Чэмпіён Беларусі пачаў еўракубкавы шлях з паразы / "Динамо-Минск"
Мінскае "Дынама" распачало свой выступ у еўракубках з паразы з мінімальным лікам — 0:1 — у матчы супраць балгарскага "Лудагорца" ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.
Адзіны гол быў забіты ў канцоўцы другога тайма.
"Лудагорэц" нанёс 19 удараў па варотах "Дынама", у той час як беларускі клуб — усяго 5. Варта адзначыць, што сезон для балгарскага клуба пачаўся зусім нядаўна, у той час як "Дынама" ўжо адыграла палову чэмпіянату Беларусі.
Матч у адказ адбудзецца 16 ліпеня ў Венгрыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.