Мінскае "Дынама" абыграла ЦСКА
Хакей на "Мінск-Арэне" / t.me/hcdinamoby/
Мінскае "Дынама" абыграла маскоўскі ЦСКА, аднаго з лідараў Заходняй канферэнцыі КХЛ — 2:0 (0:0, 2:0, 0:0). Лік адкрыў Крыс Цірні (24-я хвіліна), другую шайбу закінуў Вадзім Мароз (37-я).
У беларускага клуба стала 53 ачкі пасля 43 матчаў, ён займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі.
10 студзеня "Дынама" прыме навасібірскую "Сібір".
Вадзім Мароз / t.me/hcdinamoby/