Мінлясгас заявіў, што столькі лясоў, як цяпер, у Беларусі не было 100 гадоў
Пры Лукашэнку лес у Беларусі секлі рэкорднымі тэмпамі / Euroradio
Мінлясгас заявіў, што столькі лясоў, як цяпер, у Беларусі не было 100 гадоў. За 60 гадоў лясістасць павялічылася амаль удвая і па выніках 2024 года складае 40,2%. І яна працягвае расці. У Мінлясгасе лічаць гэта "паказальным прыкладам эфектыўнай працы".
Плошча лясоў складае 8,9 млн гектара. Чыноўнікі нават падлічылі, што на аднаго беларуса прыпадае 1 гектар пакрытай лесам зямлі. А ў свеце гэты паказчык ніжэйшы — 0,5 гектара на чалавека.