Міністр энергетыкі Беларусі паўдзельнічаў у газіфікацыі Парыжа
Цяпер у Парыжы ёсць газ / t.me/Minenergo_by/
Цяпер прыродны газ ёсць і ў Парыжы. Міністэрства энергетыкі Беларусі паведамляе пра газіфікацыю аграгарадка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. На фота з паходнямі пад чырвона-зялёным сцягам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, інспектар па Віцебшчыне і памочнік Аляксандра Лукашэнкі Ігар Брыло (былы міністр сельскай гаспадаркі).
Газаправод, падведзены да Парыжа, мае працягласць больш за 16 кіламетраў. На прыродны газ ужо пераведзены першыя шматкватэрныя жылыя дамы, у перспектыве падключаць прыватны сектар і сацыяльныя аб'екты.
Жыхары Парыжа / vitvesti.by