Мінінфармацыі закрыла доступ да 80 сайтаў
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 80 сайтаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
Падставай для блакавання сталі парушэнні заканадаўства пра гульнявы бізнес, выяўленыя падатковымі інспекцыямі Гомельскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска.
Паведамляецца, што на гэтых сайтах была размешчаная інфармацыя пра арганізацыю азартных гульняў без наяўнасці спецыяльнага дазволу. Пераважна гэта сайты віртуальных казіно і букмекерскіх кантор.