Мінімум 314 грамадзянаў Беларусі загінулі ці зніклі без вестах, ваюючы за Расію

Могілкі загінулых салдатаў у Цюмені / 72.ru / 72.ru
Мінімум 314 грамадзянаў Беларусі загінулі ці зніклі без вестах ва Украіне, ваюючы з расійскага боку. Спіс публікуе праект "Хочу жить!"
"Для параўнання: за дзесяць гадоў Афганскай вайны загінулі 723 беларусы", — адзначае ініцыятыва.
Многія з загінулых беларусаў былі завербаваныя ў расійскіх турмах. Але ёсць сярод іх і прафесійныя вайскоўцы з 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, што базуецца ў Мар'інай Горцы. Вялікая колькасць ахвяраў служыла ў 150-й мотастралковай дывізіі расійскага войска.
Раней "Хочу жить!" публікавалі спіс з 1338 беларускіх наймітаў, якія ваявалі ва Украіне з расійскага боку. Атрымліваецца, загінуў амаль кожны чацвёрты з іх.
Складальнікі падкрэсліваюць, што абодва спісы — не поўныя. У рэальнасці і беларускіх наймітаў, і стратаў сярод іх значна больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.