Найміты з Беларусі на баку Расіі: што паказала праверка “Кіберпартызанаў”

Война в Украине

“Кіберпартызаны” выбарачна праверылі спіс беларускіх наймітаў, што ваююць на баку Расіі / Reuters

“Кіберпартызаны” праверылі выбарачна спіс з 742 наймітаў з пашпартамі Беларусі, якія ўдзельнічаюць у вайне на баку Расіі. Гэты спіс нядаўна апублікаваў украінскі праект "Хачу жыць".

Праверка некалькіх дзясяткаў прозвішчаў паказала:

  • далёка не ўсе асобы са спісу мелі пашпарты Рэспублікі Беларусь станам на 2021 год. Магчыма, яны атрымалі іх пазней;

  • большасць асоб са спісу сапраўды з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Сярод іх шмат асоб з крымінальным мінулым, былых супрацоўнікаў МУС і КДБ;

  • многія маюць набытае беларускае грамадзянства, першапачаткова былі грамадзянамі Расіі або Украіны;

  • частка асоб са спісу даўно не знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку працавалі або адбывалі пакаранне ў Расіі;

  • далёка не ўсе смерці са спісу зафіксаваныя ў дзяржаўных базах Беларусі. Але калі фіксаваліся, то даты смерці супадаюць са спісам. Пры гэтым пазначаны розныя прычыны смерці.

Наемники из Беларуси на стороне России: что показала проверка “Киберпартизан”
Наемники из Беларуси на стороне России: что показала проверка “Киберпартизан”

Такім чынам, сапраўднасць спісу прынамсі часткова пацвярджаецца дадзенымі з дзяржаўных баз Беларусі.

На дадзены момант нельга пацвердзіць факт цэнтралізаванай вярбоўкі гэтых наймітаў на тэрыторыі Беларусі, робяць выснову “Кіберпартызаны”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.