Мінчаніну пагражае турма за гандаль ваеннымі і паляўнічымі нажамі
Мінчаніну пагражае да двух гадоў турмы за гандаль нажамі — ён прадаваў свой тавар на адным са сталічных рынкаў. Праваахоўнікі канфіскавалі каля 60 нажоў, сярод якіх былі паляўнічыя нажы, ваенныя, кідальныя і нават мачэтэ. Пры гэтым прадавец не меў ні дакументаў на тавар, ні ліцэнзіі на продаж халоднай зброі.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, грамадзянін раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобныя дзеянні. Цяпер на яго завялі крымінальную справу паводле арт. 296, ч.2.
У міліцыі таксама нагадваюць, што ўжо на наступным тыдні ў Беларусі пройдзе прафілактычная кампанія “Арсенал”, падчас якой можна здаць зброю без пакарання за яе захоўванне.