Мінабароны: беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан
Беларускія вайскоўцы, якія дзейнічаюць у складзе міратворчых сіл АДКБ, прыбылі ў Казахстан і прыступілі да выканання пастаўленых задач. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Раней паведамлялася, быццам у Казахстан адправілася адна рота віцебскіх дэсантнікаў. Адпраўку беларускіх войскаў у Казахстан асудзілі прадстаўнікі апазіцыі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны адправіліся, каб дапамагчы казахам "спыніць братазабойчую вайну".