Міліцыя знайшла на мінскім рынку кантрабандныя футры на 320 мільёнаў
Праваахоўнікі выявілі 75 адзінак футраў. На тавар адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць законнасць яго набыцця і паступлення на гандлёвыя кропкі.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтральны РУУС сталіцы.
Акрамя таго, аператыўнікі забралі 446 пар абутку агульным коштам больш за 230 млн рублёў. На яе таксама не было пацвярджальных дакументаў.
Фота — headline.kz