Міліцыя затрымала мінчука, які прадаваў білеты на матчы БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
У Мінску ў Першамайскім раёне міліцыя разам з падаткавікамі затрымала 23-гадовага кіроўцу, які незаконна прадаваў білеты на хатнія матчы БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. 27 білетаў на агульную суму 16 млн рублёў вярнулі ў касы, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.
У адносінах затрыманага склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Высветлілася, што два гады таму яго прыцягвалі да адказнасці за незаконныя дзеянні з наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі.
Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні ў Барысаве міліцыя разам з падаткавікамі затрымала перакупшчыка білетаў на матч групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Барселона". 51-гадовы мужчына рэалізоўваў білеты каля завода "Барысаўскія медыцынскія прэпараты". Іх у яго было на 13 мільёнаў рублёў.
Здымак з архіва. Фота: ria.ru