Міліцыя папярэджвае пра небяспеку бацькоўскіх чатаў
Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Махляры пачалі выкарыстоўваць бацькоўскія чаты для выманьвання грошай, заяўляюць у прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.
Зламыснікі могуць дасылаць запрашэнні ў школьныя чаты, прапаноўваць розыгрыш прызоў і галасаванні ці апытанкі на тэмы, якія хвалююць бацькоў школьнікаў. Такім чынам яны стараюцца атрымаць інфармацыю пра банкаўскія рахункі карыстальнікаў.
Таксама ў бацькоўскіх чатах махляры могуць распаўсюджваць фэйкавыя зніжкі па неіснуючых акцыях.