Міліцыя: не хочаце ў аўтазак — сядзіце дома

Міліцыя: не хочаце ў аўтазак — сядзіце дома

Пасля затрыманняў каля symbal.by мінчукі зладзілі флэш-моб. Яны сталі тэлефанаваць у міліцыю з паведамленнямі пра чэргі ў іншых крамах і пытацца, ці гэта законна.

Адна дзяўчына затэлефанавала ў раённае аддзяленне міліцыі ў Мінску з пытаннем: "Як мне даехаць на працу, каб не трапіць у аўтазак?" Яна спаслалася на затрыманне людзей, якія стаялі ў чарзе ў краму symbal.by. 

"Вы расказваеце неіснуючыя рэчы. У нашай краіне, тым больш у сталіцы Рэспублікі Беларусь такога няма. Нікога на вуліцы ў аўтазак проста так не садзяць. Не жадаеце патрапіць у аўтазак — сядзіце дома", — адказаў ёй дзяжурны.

23 чэрвеня прадпрымальнік Павел Белавус абвясціў, што крама symbal.by працуе апошні тыдзень. Крама, дзе прадаваліся тавары з патрыятычнай сімволікай, не вытрымала ціску з боку дзяржаўных органаў. На распродаж прыйшлі пакупнікі, якім не хапіла месца ў невялікім памяшканні. Чарга выцягнулася на вуліцу. Праз нейкі час прыехаў аўтазак з амапаўцамі, якія пачалі затрымліваць пакупнікоў. Паводле афіцыйнай версіі, яны перашкаджалі выехаць аўтамабілю. Праваабаронцы паведамлялі пра больш як 10 затрыманых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.