Міліцыя Мінскай вобласці апублікавала ананімкі, якія ім прысылаюць людзі (фота)

Міліцыя Мінскай вобласці апублікавала ананімкі, якія ім прысылаюць людзі (фота)

Міліцыя Мінскай вобласці апублікавала дзве ананімкі, якія ім даслалі людзі. З лістапада праводзіцца эксперымент — паводле пагаднення з Мінскай філіяй "Белпошты", грамадзяне могуць у любую паштовую скрыню вобласці апусціць "паведамленне на папяровым носьбіце" і яно ў самыя кароткія тэрміны, нават без канверта і маркі, трапіць у рукі праваахоўнікаў. Прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама інфармуе, што падобные ананімкі трапляюць да кіраўніцтва органаў унутраных спраў для аператыўнай праверкі.

Падобныя пасланні не прыходзяць масава, але па некаторых "сігналах" міліцыянеры праводзяць праверкі, а пры неабходнасці арганізуюць і аператыўныя мерапрыемствы. Некалькі лістоў прысвечаныя самагоншчыкам. У Маладзечне "па наводцы" ўдалося выявіць больш за 150 літраў самагону, які падрыхтавалі для продажу.

Акцыя будзе праходзіць да канца 2016 года. Пасля аналізу яе вынікаў прымуць рашэнне аб мэтазгоднасці падобнай формы працы ў далейшым.