Міліцыя і МНС не супраць фаераў на футбольных стадыёнах

Міліцыя і МНС не супраць выкарыстання на футбольных стадыёнах фаераў. Такую заяву прадстаўнікі ведамстваў зрабілі ў часе сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола і прадстаўнікамі футбольных клубаў, якая прайшла ў Мінску ў аўторак, 17 сакавіка.

Праўда, выкарыстоўваць піратэхніку можна з пэўнымі ўмовамі: гэта павінен быць сертыфікаваны тавар да 1-2 класу небяспекі, да таго ж “фаер-шоў” на стадыёне трэба загадзя ўзгадняць з міліцыяй і МНС. Апроч таго, у месцы выкарыстання піратэхнікі павінны быць супрацьпажарныя сродкі.

Канчатковы рэгламент выкарыстання піратэхнікі на футбольных стадыёнах будзе зацверджаны на выканкаме Беларускай федэрацыі футбола, які пройдзе ў канцы сакавіка, піша Прессбол. Калі фаеры афіцыйна дазволяць, то ўжо 10 красавіка, на першым матчах сёлетняга чэмпіянату Беларусі фанаты змогуць “бамбіць” на трыбунах.

Ілюстратыўнае фота з сайта goals.by